Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Интернет-ресурсы
Погода на rp5.ru
Главная  >  75-летие освобождения Шумилинского района от немецко-фашистских захватчиков
75-летие освобождения Шумилинского района от немецко-фашистских захватчиков

План подготовки и проведения мероприятий по празднованию 75-ой годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Решение Витебского облисполкома от 6 декабря 2018 г. №699 "О подготовке и проведении празднования 75-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне"

ПЛАН подготовки и проведения мероприятий по празднованию 75-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне в Шумилинском районе

Да 75-годдзя вызвалення Шуміліншчыны  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

16 лістапада у аг. Мішневічы адбыліся святочныя урачыстасці з нагоды  75-годдзя з дня вызвалення  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожны год у гэты дзень мясцовыя жыхары збіраюцца на брацкіх могілках, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за родны край.

 Гукі духавога аркестра Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў  напаўнілі душы удельнікаў мітынгу хваляваннем, асаблівым пачуццём гонару за тых больш як 700 салдат, якія пахаваны ў брацкай магіле.

Вярэдзяць душу трывожныя словы вядучых: 2416 чалавек не вярнуліся на сваю маленькую радзіму – мішневіцкую зямлю. Гінулі людзі, у агні гарэлі дамы і цэлыя вёскі. Фашысты ператварылі ў попел 17 населеных пунктаў Мішневіцкага сельсавета, якія ў мірны час не адноўлены, у тым ліку шэсць з іх – Бачканы, Дражакі, Заазер’е, Зуёва, Шчамілаўка, Ямішча – увекавечаны на мемарыяльным комплексе Хатынь.

Вайна пакінула гора і чалавечы боль,  закранула кожную сям’ю. А яшчэ вайна пакінула нам памяць, доўгую і глыбокую, а таксама гордасць за свой народ, яго мужнасць і гераізм. Пра гэта нагадала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. Валянціна Георгіеўна гаварыла пра маўклівых сведкаў вайны – абеліскі, пазначаныя зоркамі, якія, як сімвал бессмяротнай славы, стаяць дазорам не толькі на мішневіцкай зямлі, але і па ўсім раёне (усяго на Шуміліншчыне 116 месцаў баявой і воінскай славы). Расказала пра мужнасць салдат, пра цяжкія баі на мішневіцкай зямлі, дзе з лістапада 1943 года па чэрвень 1944 года стаяў фронт, пра аперацыю “Баграціён”, на месцы пачатку якой устаноўлены  памятны знак, пра памяць аб вызваліцелях, пра тое, што ў раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінула 5069 жыхароў, у тым ліку 2325 – на франтах.

 

 

Трымаў слова старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Жандараў. Ён згадаў пра гераізм тых салдат 24-й танкавай брыгады 5-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем падпалкоўніка Міхаіла Нікандрава, якія 16 лістапада 1943 года вызвалілі Мішневічы.  В. І. Жандараў пажадаў усім прысутным мірнага неба над гадавой, каб яны ніколі не ведалі гора ваеннага ліхалецця, былі дастойныя подзвігаў сваіх дзедаў і прадзедаў, добрасумленнай працай стваралі будучае сваёй краіны.

 Старшыня Мішневіцкага сельвыканкама Галіна Зязюлька падзякавала сваім землякам за памяць, за дапамогу ў арганізацыі мітынгу, павіншавала ўсіх са святам, пажадала дабрабыту, здароўя і поспехаў.

У святочны дзень 75-ай гадавіны вызвалення Мішневіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў другакласнікі Мішневіцкай школы былі прыняты ў акцябраты. Акцябрацкія значкі ім уручылі старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Жандараў і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах.

Напрыканцы святочнага мітынгу мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі  працоўных калектываў, райваенкамата, раённых арганізацый ”Беларускі саюз афіцэраў”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, ГА БРСМ, таварыства ветэранаў усклалі кветкі, гірлянды і вянкі да брацкай магілы.

 Святочнае мерапрыемства прадоўжылася ў сельскім клубе, дзе работнікі культуры падрыхтавалі цікавы канцэрт “Мінулых дзён жывая памяць”. Увазе гледачоў былі прапанаваны кніжная выстава “Колькі гадоў жывём без вайны – столькі гадоў забыць яе не можам”, выстава вырабаў гурткоў Мішневіцкага філіяла раённага Дома рамёстваў. Усе прысутныя мелі магчымасць паглядзець фільм “Обальскае падполле”. Пасля рабочага дня ў сельскім клубе ладзілася рэтра-вечарына “Сустрэча гарачых сэрцаў”.

 

Карэспандэнт газеты “Герой працы” Ларыса Зайцава.