Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"

Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба маюць права на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйстаячую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скаргаў (далей – орган, які разглядае скаргу).

3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

Адміністрацыйныя рашэнні аддзела загса Шумілінскага райвыканкама магчыма абскардзіць у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
(210010, г.Віцебск, вул.Праўды, д. 18).

У адпаведнасці з артыкулам 225 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, адмова ва ўнясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану можа быць абскарджаны ў суд.
Парадак падачы і разгляду такіх скаргаў вызначаны артыкуламі 348-350 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з артыкулам 355 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь такая скарга можа быць пададзена ў суд у месячны тэрмін, які лічыцца з дня атрымання грамадзянінам адмовы органа загса ў задавальненні яго заявы.