Навіны раёна
"Дзень прызыўніка" прайшоў у Шумілінскім раёне
18.04.2025

"Дзень прызыўніка" прайшоў у Шумілінскім раёне

Для 20 хлопцаў Шуміліншчыны настаў час, калі яны становяцца не проста грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, але і яе абаронцамі.

Будучыя салдаты ўсклалі кветкі ў скверы Воінскай Славы і на брацкім пахаванні ў г.п. Шуміліна і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

У Шумілінскім музеі прайшло святочнае мерапрыемства "Прызваны Радзіме служыць", на якім са словамі падтрымкі і пажаданнямі лёгкай службы да прызыўнікам звярнуліся Ірына Шалахова - намеснік старшыні райвыканкама, Андрэй Собін - начальнік адасобленай групы ваенкамата, іерэй Вадзім.


Шчырыя словы на дарогу, якія прагучалі ад Ірыны Трукан, мамы будучага салдата, кранулі прысутных у зале.

Не лёгка сёння было выконваць песню Максіму Крыгіну, салісту рок-гурта "Эксперымент 12": сярод прызыўнікоў у зале, знаходзіўся яго сын Ягор.

Жадаем усім хлопцам выдатнай вайсковай службы, моцнага здароўя, упэўненасці у сабе, перамог і дасягненняў у нязведанай імі ваеннай навуцы.

Да спіса