Гандаль ва ўсе часы адыгрываў важную ролю ў жыцці людзей. Менавіта гэтая сфера служыць найбольш дакладным індыкатарам дабрабыту грамадства. Сёння ў ёй працуюць пісьменныя людзі, прафесіяналы сваёй справы, якія ўносяць значны ўклад у развіццё эканомікі раёна, надаюць вялікую ўвагу ўдасканаленню спажывецкага рынку і павышэнню якасці абслугоўвання насельніцтва.
Гэты святочны дзень - выдатная нагода выказаць словы падзякі за вашу штодзённую, карпатлівую працу, адданасць, самааддачу і любоў да сваёй прафесіі.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Хай праца прыносіць жаданы вынік, а шчырая падзяка пакупнікоў заўсёды будзе залогам вашага выдатнага настрою.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў
Да спіса