Навіны раёна
21.02.2025

Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа–геадэзічнай службы Шумілінскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Ваша прафесія прысвечана неацэннаму скарбу - зямлі. Эфектыўнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў, руплівае і клапатлівае стаўленне да іх - наш абавязак перад цяперашнім і будучым пакаленнямі.

На вас ускладзена асаблівая адказнасць - ажыццяўленне эфектыўнага дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель, якаснае правядзенне землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ, улік і дзяржаўная рэгістрацыя нерухомасці, вядзенне дзяржаўнага зямельнага кадастра.

Прыміце словы падзякі за добрасумленнае і адказнае выкананне пастаўленых перад вамі задач. Няхай адданасць абранай справе, працавітасць і мэтанакіраванасць і ў далей будуць забяспечваць высокія вынікі вашай працы.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай прымножыцца ўсё добрае і ўдала складзецца задуманае, а аптымізм і вера ў свае сілы заўсёды будуць вашымі спадарожнікамі.

Міру і дабра вам і вашым сем'ям.


Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў

Да спіса