Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!
Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і ўдзячнасцю, бо вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу, пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.
Мужнасць, адвага, бясстрашнасць заўсёды былі адметнымі якасцямі людзей вашай прафесіі. Велізарнай вытрымкай і асабістай дысцыплінай вы штодня даказваеце, што сярод ратавальнікаў няма выпадковых людзей.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам пажарнай службы — за шматгадовую і добрасумленную працу. Вашы веды, вопыт, загартоўка і вернасць службоваму абавязку з'яўляюцца прыкладам для моладзі.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, спакойных прафесійных будняў, сямейнага дабрабыту, міру і дабра. Будзьце мацней кінутых вам выклікаўі беражыце сябе!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў
Да спіса