2 красавіка ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Шумілінскі раён наведала дэлегацыя Вялікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Вялікалуцкага раёна Аленай Дзям'янчук.
У Шумілінскім раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча, удзел у якой прынялі старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікола Будневіч.
Пасля ўдзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі на воінскім пахаванні і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых салдат, якія аддалі свае жыцці ў імя Перамогі.
Гэтак жа прадстаўнікі дэлегацыі Вялікалуцкага раёна наведалі музей Обальскага камсамольскага падполля, арт аб'ект "Рэйкавая вайна", усклалі кветкі на воінскім пахаванні ў г.п. Обаль.
Пасля наведвання музея расійскія госці накіраваліся ў Обальскую сярэднюю школу ім. Героя Савецкага Саюза З.М. Партновай, дзе прайшла дыялогавая пляцоўка "Нам у спадчына дасталася Перамога" з удзелам выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў устаноў адукацыі Шумілінскага раёна і юнармейцаў Вялікалуцкага раёна.
У гэты дзень дэлегацыя Вялікалуцкага раёна наведала Шумілінскі дом рамёстваў, дзе майстры ўстановы пазнаёмілі хлопцаў з беларускімі народнымі рамёствамі і промысламі, што дазволіла гасцям з Расіі дакрануцца да этнаграфічнай спадчыны нашай краіны.
Ва ўтульнай, прыязнай абстаноўцы хлопцы прынялі ўдзел у майстар-класе па маляванцы.
Юнармцы праявілі вялікую цікавасць да ўсяго, што ўбачылі, задавалі шмат пытанняў. На памяць аб сустрэчы работнікі дома рамёстваў уручылі гасцям памятныя сувеніры ручной работы.
Завяршальным этапам святочных мерапрыемстваў стала тэматычная сустрэча "Перамога, якая нас аб'ядноўвае", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Шумілінскім раённым цэнтры культур.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Шумілінскага раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, члены грамадскіх арганізацый і палітычных партый Шуміліншчыны, а таксама дэлегацыя Вялікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Аленай Дзям'янчук.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык.
У сваім выступе Сяргей Аляксандравіч адзначыў:
- 2 красавіка - знакавая падзея ў жыцці нашых краін і народаў, сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый.
У гэты цудоўны дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабра, а нашым краінам - адзінства і росквіту.
Сяргей Аляксандравіч Галынчык і Алена Станіславаўна Дзям'янчук абмяняліся віншавальнымі адрасамі і памятнымі падарункамі.
Перад прысутнымі выступіла Вольга Андрэеўская, дырэктар літаратурна-мастацкага музея ім. І.А. Васільева, дзе праходзіць Усерасійскае свята франтавой паэзіі "А музы не маўчаць", у якім штогод прымае ўдзел дэлегацыя нашага раёна.
Вольга Віктараўна ўручыла падарунак (франтавыя малюнкі), якія будуць захоўвацца ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Шчырыя словы, глыбокія разважанні, патрыятычныя песні, якія гучалі са сцэны, стварылі асаблівую атмасферу адзінства і ўзаемаразумення. Мінулая сустрэча стала яшчэ адным напамінам аб значнасці дружбы паміж беларусамі і расіянамі.
Да спіса