Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Афіша падзей

11.02.2020
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Шуміліне пройдуць мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У праграме:

10.00 – мітынг каля мемарыяльнай дошкі В. І. Угнявёнку;

11.00 – мітынг каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам ў парку, тэматычная сустрэча «Афганскі альбом» у адміністрацыйным будынку Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Валейбол

15–16 лютага ў Шумілінскай СДЮШАР пройдзе III тур Дзіцячай валейбольнай лігі сярод дзяўчат 2004 года нараджэння і маладзей. У госці да шумілінскіх валейбалістак прыедуць каманды з Мінска і Мазыра.

Пачатак гульняў у суботу ў 14.00, у нядзелю – у 10.00.

Шахматы

15 лютага ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры пройдзе адкрыты раённы турнір па шахматах. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца як прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, так і ўсе жадаючыя.

Пачатак у 10.00.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.