Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Лес - неад'емная частка жыцця для кожнага з вас. Хтосьці прыйшоў у лясную гаспадарку па прыкладзе бацькоў, хтосьці - па закліку душы і сэрца, для кагосьці гэты выбар быў выпадковым, але стаў вызначальным... Так ці інакш, у лесе немагчыма працаваць без любові да сваёй справы і прафесіі. І сёння вы - сапраўдная каманда прафесіяналаў, якая адказвае за захаванасць найважнейшага прыроднага рэсурсу.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны, чыёй працай стваралася і прымнажалася лясное багацце. Самыя цёплыя пажаданні -маладым спецыялістам галіны, тым, каму яшчэ трэба будзе правесцi вялікую работу па ўмацаванні экалагічнага і рэсурснага патэнцыялу лясоў, далейшым павышэнні эфектыўнасці лясной гаспадаркі.
Міру і дабрабыту ў вашы дамы! Моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Вытворчых дасягненняў і рэалізацыі самых смелых планаў.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.