Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці правядзе "прамую тэлефонную лінію" і асабісты прыём грамадзян

17.03.2025
Намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці правядзе

21 сакавіка 2025 г. у г.п. Шуміліна (Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт) намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Суржэнка Мікалаем Уладзіміравічам з 11.00 да 12.00 будзе праводзіцца асабісты прыём грамадзян, а з 12.00 да 13.00 "прамая тэлефонная лінія".

У час размовы з М.У. Суржэнка Вы можаце паведаміць аб праблемных пытаннях, якія тычацца кампетэнцыі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю: пра факты парушэнняў заканадаўства ў сферы падаткаабкладання і прадпрымальніцтва, аб крымінальных злачынствах эканамічнай і карупцыйнай накіраванасці.

Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца да 16.00 20.03.2025 г. па тэлефоне 5-70-45.

Звярнуцца на "прамую тэлефонную лінію" і задаць пытанне можна па тэлефоне 5-70-15.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.