Традыцыйны "Задзвінскі кірмаш" размясціўся ўздоўж набярэжнай Заходняй Дзвіны каля культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна". Разнастайныя тавары, у тым ліку ручной работы, прадстаўляюць каля 480 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. У Задзвінні кожны можа знайсці сабе нешта на свой густ: цацкі, упрыгажэнні, каваныя і драўляныя вырабы, карціны, прадметы дэкору і нават разнастайнае адзенне.