Як і бацька, стаў міліцыянерам
Старшы інспектар па ўлікова-рэгістрацыйнай рабоце групы інфармацыйнага забеспячэння РАУС Віктар Попелаў працуе ў райаддзеле ўнутраных спраў два гады.
Кажа, што ягоны выбар быў прадуманы і свядомы. Немалаважную ролю адыграў і бацькаў прыклад – Канстанцін Леанідавіч адпрацаваў у райаддзеле амаль чвэрць стагоддзя. Віктар Попелаў добра спраўляецца са сваёй работай. Ён адказвае за электронны банк дадзеных па правапарушэннях, апрацоўвае ўсю статыстычную інфармацыю, перадае патрэбныя дадзеныя ў інфармацыйны цэнтр УУС г. Віцебска.
Ларыса ЗАЙЦАВА.