Главная / Молодому специалисту / Молодые кадры Шумилинщины
Молодые кадры Шумилинщины
18.06.2014

Молодые специалисты ОАО «Приозерный мир»

На першым рабочым месцы

Бухгалтарска-эканамічная служба ААТ “Прыазёрны мір” апошнім часам абнавілася, памаладзела.

Амаль два гады працуе тут бухгалтарам Кацярына Хрыпач з Полацка. Дырэктар гаспадаркі А. М. Пытко хваліць і Марыю Ляшкевіч, якая прыехала ў наш раён з Брэсцкай вобласці.

ААТ “Прыазёрны мір” для Кацярыны і Марыі – першае рабочае месца. І, як лічаць дзяўчаты, даволі нядрэннае: тут іх добра сустрэлі, прадаставілі жыллё. Тут іх першыя настаўнікі па рабоце, тут набіраюцца вопыту і растуць прафесійна. Хочацца, каб маладыя спецыялісты не з’язджалі з раёна пасля адпрацоўкі, а заставаліся працаваць і далей.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

Смотреть все