Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Актуальная інфармацыя
25.03.2020

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!

Адміністрацыя Шумілінскай раённай бальніцы для папярэджання неспрыяльных наступстваў сезоннага ўздыму рэспіраторных захворванняў і ў сувязі са склаўшайся ў свеце эпідсітуацыяй з каронавiруснай інфекцыяй прадпрымае шэраг абмежавальных мер, накіраваных на размежаванне патокаў здаровых і хворых пацыентаў. Так, часова абмежаваны планавыя медыцынскія агляды працуючых, адменены дыспансерныя мерапрыемствы, уключаючы дыягнастычныя даследаванні, абмежавана планавая стаматалагічная дапамога. Пацыентам з хранічнымі захворваннямі настойліва рэкамендуецца адкласці планавыя наведваннi ўрачоў-спецыялістаў да нармалізацыі эпідэміялагічнага становішча. Для выпіскі рэцэптаў на прэпараты падтрымліваючай тэрапіі неабходна звяртацца ў рэгістратуру па тэлефоне (5-51-57) - неабходныя рэцэпты вам будуць дастаўлены. У выпадку неабходнасці атрымання выпісак з медыцынскай дакументацыі таксама варта звяртацца ў рэгістратуру па тэлефоне - выпіскі будуць аформлены, іх можна будзе забраць у рэгістратуры ў зручны для вас час. Пры ўказанні вашага электроннага адраса выпіска будзе накіравана туды.

Дзённыя стацыянары сваю працу таксама часова прыпыняюць. Адкладзена планавая вакцынацыя дарослага і дзіцячага насельніцтва, выкананне планавых рэабілітацыйных мерапрыемстваў, уключаючы правядзенне фізіятэрапеўтычных працэдур.

Цяжарным жанчынам планавыя медыцынскія агляды праводзіцца не будуць. Яўка ў паліклініку можа быць пры магчымым пагаршэнні стану або па ўказанні лекара.

Ажыццяўляецца абследаванне і накіраванне на медыка-сацыяльную экспертызу толькі працуючых пацыентаў.

Пры наяўнасці прыкмет рэспіраторнай інфекцыі (уздым тэмпературы цела і/або з'яўленне болі ў горле, катару, кашлю, агульнага недамагання, болі ў цягліцах) неабходна звяртацца да лекара - фельчара, ўчастковага ўрача. Пацыентам з высокай тэмпературай цела (у дарослых вышэй 38 градусаў, у дзяцей і падлеткаў вышэй 38,5 градусаў) рэкамендуецца заставацца дома і выклікаць медработніка да сябе. У выпадку яўкі ў паліклініку такім пацыентам варта накіроўвацца ў кабінет даўрачэбнага прыёму без чаргі.

Пры неспрыяльным эпідэміялагічным анамнезе, то есць магчымым кантакце з чалавекам, заражаным каронавiрусам, знаходжанні за межамі нашай рэспублікі у бліжэйшыя два тыдні, і наяўнасці прыкмет рэспіраторнага захворвання неабходна заставацца дома і выклікаць брыгаду хуткай дапамогі.

Калі пацыента турбуе дыхавіца, яму таксама варта заставацца дома і рабіць выклік лекара (брыгады хуткай дапамогі).

Нашэнне масак настойліва рэкамендуецца ўсім пацыентам з прыкметамі рэспіраторнага захворвання для прадухілення далейшага распаўсюджвання інфекцыі. Калі ў вашым асяроддзі ёсць асобы з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі, таксама выкарыстоўвайце маскі.

Адміністрацыя бальніцы жадае ўсім здароўя! Захаванне пералічаных вышэй мер без сумневу дапаможа справіцца ўсім нам з дадзенай сітуацыяй.

Да спіса