Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны Рэспублікі
22.07.2025

Беларусь і Турцыя ўдасканалілі ўзаемны бязвізавы рэжым

У Мінску падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз ад 29 сакавіка 2013 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пасля завяршэння працэдур ратыфікацыі і ўступлення ў сілу пратакол дасць магчымасць вадзіцелям і членам экіпажаў грузавых аўтатранспартных сродкаў, аўтобусаў, паветраных суднай грамадзянскай авіяцыі і марскіх суднаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі грузаў і пасажыраў, знаходзіцца без віз у Беларусі і Турцыі на працягу перыяду, што не перавышае 90 дзён у любым з перыядаў 180 дзён.

Ад беларускага боку пратакол падпісаў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў, ад турэцкага - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ышык.

БелТА

Да спіса