У Беларусі з 8 верасня ўведзены ў дзеянне тэхнічны рэгламент "Аб бяспецы будаўнічых матэрыялаў і вырабаў", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.
Удакладнены пералік відаў і груп будаўнічых матэрыялаў, якія падпадаюць пад дзеянне рэгламенту. Таксама ўстаноўлены канкрэтныя характарыстыкі, якія павінны пацвярджацца пры сертыфікацыі або дэклараванні.
Што новага прыўнёс дакумент у будаўнічую галіну, расказаў генеральны дырэктар РУП "БУДТЭХНОРМ" Ігар Лішай. "На сённяшні дзень рэгламент устанаўлівае дзве магчымасці пацвярджэння адпаведнасці яго патрабаванням. Гэта сертыфікацыя і прымяненне на добраахвотнай аснове стандартаў, уключаных у пералік узаемазвязаных з рэгламентам дакументаў. Пры непрымяненні названага стандарту або адсутнасці магчымасці прымянення такога стандарту, магчыма дэклараванне на аснове тэхнічнай ацэнкі прыдатнасці", - сказаў Ігар Лішай.
Ён акцэнтаваў увагу, што самае галоўнае - пацвердзіць усе характарыстыкі, якія ўплываюць на бяспеку будынкаў, збудаванняў.
Таксама эксперт растлумачыў, што рабіць, калі раней матэрыял не трапляў пад дзеянне тэхнічнага рэгламенту і ўжо выпушчана ў абарачэнне прадукцыя, знаходзіцца на рэалізацыі або ўжо рэалізавана, знаходзіцца на аб'екце будаўніцтва.
"Прадукцыя можа выкарыстоўвацца і прымяняцца, калі яна была выпушчана ў абарачэнне да ўступлення ў дзеянне такога тэхнічнага рэгламенту. Што з'яўляецца выпускам у абарачэнне, вызначана заканадаўствам", - сказаў Ігар Лішай.
Яшчэ адно актуальнае пытанне: які перыяд будуць дзейнічаць сертыфікаты або дэкларацыі, якія былі прыняты адносна прадукцыі, што падпадала пад дзеянне старога рэгламенту. Паводле слоў генеральнага дырэктара РУП "БУДТЭХНОРМ", устаноўлены пераходны перыяд. Усе дакументы дзейнічаюць або да яго завяршэння, або да пачатку дзеяння дэкларацыі або сертыфікатаў адпаведнасці.
Што датычыцца раней аформленых пратаколаў выпрабаванняў, калі не змяніліся патрабаванні да тэхнічных характарыстык, не змяніўся метад выпрабавання, яны могуць выкарыстоўвацца да заканчэння тэрміну, устаноўленага тэхнічным рэгламентам пры працэдуры пацвярджэння адпаведнасці ўжо згодна з новым рэгламентам.
На прадпрыемстве гатовы аператыўна растлумачыць і іншыя ўзнікаючыя пытанні.
Да спіса