У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У краіне пачалася масавая ўборка кукурузы на зерне - намалочана 124 тыс. т з сярэдняй ураджайнасцю 78,2 ц/га.
Уборку кукурузы на зерне пачалі ўсе вобласці: Брэсцкая - 53 тыс. т, Віцебская - 1 тыс. т, Гомельская і Гродзенская - па 27 тыс. т, Мінская - 13 тыс. т, Магілёўская - 3 тыс. т.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 43 працэнтаў плошчаў, што складае 434 тыс. га.
Да спіса